Вы тут

Беларусы выступаюць на чэмпіянаце Еўропы па гандболе


У Венгрыі і Славакіі пачынаецца 15-ы чэмпіянат Еўропы па гандболе сярод мужчынскіх каманд. Матчы першага тура пройдуць у папярэдніх групах. Нацыянальная зборная Беларусі выступае ў групе D разам з камандамі Германіі, Аўстрыі, Польшчы. Стартавы паядынак беларусы правядуць 14 студзеня ў Браціславе супраць каманды Германіі. Гандбалісты Аўстрыі сустрэнуцца з палякамі. У нядзелю, 16 студзеня, падапечныя Юрыя Шаўцова згуляюць з гандбалістамі Польшчы, а 18 студзеня завершаць першую стадыю чэмпіянату матчам са зборнай Аўстрыі.


Фота: pixabay.com

У асноўны этап чэмпіянату Еўропы пройдуць па дзве лепшыя каманды з шасці папярэдніх груп. Затым 12 зборных будуць раздзеленыя на дзве шасцёркі, з якіх у паўфінале адбяруцца па дзве лепшыя дружыны. 

Група «D». Расклад матчаў папярэдняга раўнда:

Пятніца, 14 студзеня

  • Германія — Беларусь (20.00 па беларускім часе)
  • Аўстрыя — Польшча (22.30)

Нядзеля, 16 студзеня

  • Германія — Аўстрыя (20.00)
  • Беларусь — Польшча (22.30)

Аўторак, 18 студзеня

  • Польшча — Германія (20.00)
  • Беларусь — Аўстрыя (20.30)

Матчы асноўнага этапа пройдуць з 20 да 26 студзеня. Паўфіналы і матчы за 5-6 месца запланаваныя на 28 студзеня. Фінал і матчы за трэцяе месца адбудуцца 30 студзеня. 

Галоўны трэнер зборнай Юрый Шаўцоў уключыў у выязны склад 20 гандаблістаў:

  • Варатары: Вячаслаў Салдаценка, Іван Мацкевіч, Ілья Усік — усе «Мяшкоў Брэст»
  • Крайнія: Мікіта Вайлупаў, Андрэй Юрынок — «Мяшкоў Брэст», Уладзіслаў Крывенка, Яўген Нікановіч — СКА-Мінск.
  • Лінейныя: Арцём Каралёк (Кельцэ, Польшча), Вячаслаў Бохан (Матор, Украіна), Юрый Лук’янчук (Кокс, Фінляндыя), Віктар Зайцаў (Пермскія мядзведзі, Расія).
  • Паўсярэднія: Алег Астрашапкін (ЦСКА, Расія), Уладзіслаў Кулеш (Кельцэ, Польшча), Мацвей Удавеня, Юліян Гірык, Кірыл Самойла, Мікалай Алёхін — СКА.
  • Разыгрываючыя: Вадзім Гайдучэнка (Сэн-Рафаэль, Францыя), Арцём Кулак (Чэхаўскія Мядзведзі, Расія), Ігар Бяляўскі (СКА-Мінск). 

У інтэрв’ю парталу «Хуткі цэнтр» галоўны трэнер зборнай Юрый Шаўцоў заявіў, што першасная задача каманды — выйсці з групы. «У нас даволі сур’ёзная група. Думаю, адна з наймацнейшых. І калі казаць пра каранавірус, то ў ёй яго няма. У гэтым плане праблемы ў іншых квартэтах. Маё меркаванне не мяняецца. У нас роўная група. Сапернікі вельмі складаныя. Немцы крыху наперадзе. Усё гэтак жа, як я і думаў. Каманды рыхтаваліся», — падкрэсліў ён. 

На мінулым чэмпінаце Еўропы ў 2020 годзе зборная Беларусі выйшла ў асноўны этап, але прабіцца ў паўфінал не змагла. У выніку заняла 10-е месца. Усяго беларускія гандбалісты шэсць разоў гулялі ў фінальных турнірах кантынентальнага першынства, іх найлепшым вынікам з’яўляецца 8-е месца ў 1994 годзе на ЧЕ ў Партугаліі з удзелам 12 каманд. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.