Вы тут

Палітолаг: АДКБ не дазволіць амерыканцам змяніць уладу ў сваіх краінах гвалтоўным шляхам


АДКБ не дазволіць амерыканцам змяніць уладу ў сваіх краінах гвалтоўным шляхам. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выказаў прафесар МДУ імя Ламаносава палітолаг Андрэй Манойла, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Войскі АДКБ проста ўзялі стратэгічна важныя аб’екты пад свой кантроль, але гэтага аказалася дастаткова, каб мяцежнікі пачалі разбягацца, кідаць зброю, спрабаваць прарвацца кудысьці ў бок мяжы Казахстана з сумежнымі краінамі, пайсці ў горы, там, дзе гэта магчыма. Таму ўвесь гэты эфект якраз быў у наяўнасці», — сказаў Андрэй Манойла.

Эксперт падкрэсліў: амерыканцы нечакана зразумелі, што зараз прымяняць метад каляровых рэвалюцый не настолькі проста, як гэта было яшчэ ў 2020 годзе. «Гэта значыць заўсёды трэба будзе рабіць папраўку на тое, што краіны — члены АДКБ прыйдуць на дапамогу любой краіне, якая ўваходзіць у гэтую арганізацыю, дзе амерыканцы паспрабуюць змяніць уладу гвалтоўным шляхам. Вось гэта, уласна кажучы, і не спадабалася Захаду. Прычым яны былі не у лютасці, яны былі ў разгубленасці. І тыя заявы, якія мы бачылі з боку заходніх палітычных лідараў, што яны запатрабавалі даць тлумачэнні, на якой падставе АДКБ з’явілася на тэрыторыі Казахстана, — тыповая істэрычная рэакцыя. Гэта істэрыка», — дапоўніў ён.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.