Вы тут

Моцны снег і парывы ветру такія, што месцамі амаль ураган


Ураганны вецер быў у пятніцу, нешта падобнае мы назіраем і ў пачатку гэтага тыдня. А наогул, на гэтым тыдні сіноптыкі кажуць, што нас чакае досыць ветранае і ўмерана марознае надвор’е.


Як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, моцны вецер назіраецца сёння на большай частцы тэрыторыі краіны, калі парывы складаюць 15–20 м/с, месцамі 21–24 м/с, а ў асобных раёнах не выключаныя і парывы да 25–27 м/с, пры гэтым з паніжэннем тэмпературнага фону да адмоўных значэнняў у многіх раёнах на дарогах на працягу сутак будзе ўтварацца галалёдзіца.

Заўтра, у аўторак, 18 студзеня, уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, у асобных раёнах мяцеліца, месцамі па Магілёўскай вобласці моцны снег. Удзень месцамі чакаецца невялікі снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца.

На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца ўзмацненне ветру ўначы парывамі да 19–24 м/с, месцамі — да 25–27 м/с, удзень — да 15–20 м/с, месцамі — да 21–24 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 3–9 градусаў марозу, удзень — ад нуля да мінус 6 градусаў.

У сераду, 19 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, часам мокры, удзень па захадзе магчымы дождж. Удзень, у асобных раёнах магчымая невялікая адліга. Месцамі чакаецца туман, галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў па захадзе да 12 марозу па ўсходзе, пры праясненнях — мінус 13–15 градусаў. Удзень будзе ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла.

У чацвер, 20 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. У асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла. Удзень чакаецца ад мінус 3 градусаў да плюс 2.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу, 21 студзеня, часам чакаецца снег, месцамі мяцеліца і ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Усталюецца сярэднемарознае надвор’е. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2–7 марозу, удзень — ад нуля да мінус 5 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.