Вы тут

МПЗ: прадпрымальнікі будуць выплачваць адзіны падатак па новых стаўках з 1 лютага 2022 года


Прадпрымальнікі будуць выплачваць адзіны падатак па новых стаўках з 1 лютага 2022 года, паведамляе БелТА са спасылкай на намесніка начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Мінску Вольгу Тарасевіч.


Фота: pixabay.com

У Беларусі з 1 студзеня змяніліся падыходы па падаткаабкладанні індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб. У прыватнасці, павялічаны памер ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб.

«Калі прадпрымальнік з 2022 года трапіў пад абмежаванні, ён абавязаны будзе перайсці альбо на выплату падаходнага падатку, альбо на выплату адзінага падатку, калі від яго дзейнасці ў адпаведнасці з 33-й главой Падатковага кодэкса дазваляе гэта рабіць. Адзіны падатак, так, адбылося павелічэнне ставак. Стаўкі штогод індэксуюцца, і змены 2022 года — гэта не выключэнне. Прадпрымальнікі будуць выплачваць па новых стаўках, пачынаючы з 1 лютага 2022 года. Студзень яшчэ для вывучэння, адаптацыі, магчымасці змены сістэмы падаткаабкладання», — сказала Вольга Тарасевіч.

Каб перайсці на адзіны падатак, трэба своечасова падаць інспектару адпаведную дэкларацыю. Інспектар пры неабходнасці зменіць сістэму падаткаабкладання, а прадпрымальнік будзе ведаць прыкладную суму, якую прыйдзецца аддаць за год. Пры наяўнасці электроннага подпісу гэта можна зрабіць, не выходзячы з хаты.

Што тычыцца самазанятасці грамадзян, колькасць плацельшчыкаў за апошні год вырасла амаль у 2, 5 разы і амаль у 3 разы выраслі паступленні. Па рамеснікам не адбылося сур’ёзных зменаў. За выключэннем таго, што перагледжана стаўка: да 2022 года было дзве базавыя велічыні, а з 1 студзеня 2022 года — Br62, гэта значыць фіксаваная сума.

Тым, хто заплаціў да 1 студзеня па старых расцэнках, даплачваць не прыйдзецца.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.