Вы тут

Зацверджаны склад дэлегацыі на Алімпійскія гульні ў Пекіне


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем важныя спартыўныя навіны.


Аб'ява тыдня. Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь зацвердзіў склад спартыўнай дэлегацыі на XXІV зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне, Кваліфікацыйныя нарматывы для ўдзелу ў Гульнях выканалі 28 беларускіх атлетаў у 6 відах спорту. У біятлоне гонар краіны будуць абараняць Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Ірына і Алена Кручынкіны, Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялетнеў. У гарналыжным спорце краіну прадставіць Марына Шканава. На алімпійскіх спаборніцтвах па канькабежным спорце выступяць Ігнат Галавацюк, Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва. У лыжных гонках на старт выйдуць Настасся Кірылава, Ганна Каралёва, Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтоў. У фігурным катанні пад беларускім сяцгам будуць выступаць Вікторыя Сафонава і Канстанцін Мілюкоў. Беларускую школу фрыстайла ў Пекіне прадставяць Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Павел Дзік, Макар Мітрафанаў.

Героі тыдня. Беларускі біятланіст Антон Смольскі заняў трэцяе месца ў гонцы пераследу на шостым этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу. Лідар беларускай каманды выйшаў на дыстанцыю 12,5 кіламетра трэцім, адстаючы ад лідара — француза Кентэна Фіёна Мае на 32 секунды. На двух агнявых рубяжах у становішчы лежачы Антон Смольскі дапусціў два промахі. У стральбе стоячы ён на дапусціў ні адной памылкі і ў выніку прыехаў да фінішу трэцім, адстаўшы ад француза Кентэна Фіёна Мае на 13,1 секунды. Другое месца заняў расіянін Аляксандр Логінаў. Антон Смольскі таксама заваяваў «бронзу» ў спрынце. Дыстанцыю 10 кіламетраў ён пераадолеў за 23 хвіліны 55,8 секунды, прайграўшы пераможцу, французу Кентэну Фіёна Мае 31,1 секунды.

На трэцюю ступень п'едэстала ў Рупольдынгу падымаліся і беларусы, якія выступілі ў эстафетнай гонцы: Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Максім Варабей і Антон Смольскі. Беларуская чацвёрка ўступіла пераможцам, камадзе Расіі, 23 секунды. Гэты п'едэстал стаў для беларускай мужчынскай каманды першым за 16 гадоў. Пасля этапа Кубка свету ў Рупольдынгу Антон Смольскі падняўся на сёмае месца ў агульным заліку. Цяпер у яго актыве 360 балаў. У асабістым заліку ў жанчын беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава засталася на трэцяй пазіцыі. Сёмы этап Кубка свету прыме італьянскі Антхольц. Спаборніцтвы тут пройдуць з 20 да 23 студзеня.

Медалі тыдня. Беларускія спартсмены выступаюць на параалімпійскім чэмпіянаце свету па лыжных гонках у нарвежскім Ліліхамеры. Юрый Голуб разам з лідарам Уладзімірам Чапеліным выйграў гонку біятланістаў на 10 км для спартсменаў з парушэннем зроку. Таксама іх тандэм быў найлепшым на спрынтарскай дыстанцыі ў 6 км. Акрамя таго, Юрый Голуб разам з лідарам Мікітам Маслоўскім стаў бронзавым прызёрам на лыжнай гонцы ў 12,5 кіламетра класічным ходам.

Святлана Сахоненка (лідар — Дзмітрый Будзіловіч) стала першай у лыжнай гонцы на 10 км класічным ходам сярод інвалідаў па зроку. Валянціна Шыц стала сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 7,5 км сярод інвалідаў-калясачнікаў.

Цытата тыдня. «Так, завяршыў кар'еру спартсмена. Сумяшчаць з кіраваннем федэрацыяй лёгкай атлетыкі цяжка. Бо рабочы дзень пачынаецца вельмі рана, а заканчваецца позна вечарам. Больш увагі цяпер буду ўдзяляць адміністрацыйнай рабоце, хоць і пра трэніроўкі не забываю», — сказаў двухразовы чэмпіён свету і прызёр Алімпійскіх гульняў у кіданні молата Іван Ціхан у праграме «Спорт-кадр» на тэлеканале «Беларусь 5».

Поспех тыдня. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова выйграла бронзавы медаль перадалімпійскага этапу Кубка свету ў ЗША. У суперфінале Ганна Гуськова зрабіла стаўку на беспамылковае выкананне больш простага, чым у большасці саперніц, скачка, і не пралічылася. «Бронза» стала другой для Ганны ў сезоне.

Турнір тыдня. У Таліне прайшоў чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні, дзе выступілі і беларускія спартсмены. У мужчынскім адзіночным катанні Канстанцін Мілюкоў у суме дзвюх праграм набраў 182,59 бала і заняў 21-е месца. Вікторыя Сафонава ў жаночым адзіночным катанні — 185,41 бала, што дазволіла ёй размясціцца на дзявятай пазіцыі. Спартыўная пара Багдана Лукашэвіч і Аляксандр Сцяпанаў, маючы 161,71 бала, заняла 10-ю пазіцыю. Танцавальная пара Вікторыя Семянюк і Ілья Юхімук заняла 22-гі радок пратакола па выніках рытм-танца.

Няўдача тыдня. Гандбалісты зборнай Беларусі ў матчы другога тура папярэдняй групы D у Браціславе прайгралі камандзе Польшчы з лікам 20:29. Дагэтуль беларускія гандбалісты ўступілі немцам — 29:33, якія ў другім туры перамаглі каманду Аўстрыі — 34:29. У першы гульнявы дзень палякі былі мацнейшымі за аўстрыйцаў — 36:31. Становішча камандаў пасля двух тураў: Германія — 4 ачкі, Польшча — 4, Беларусь — 0, Аўстрыя — 0. Немцы і палякі забяспечылі сабе выхад у другі этап.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.