Вы тут

Андрэйчанка: Абмеркаванне змяненняў у Канстытуцыю ідзе вельмі актыўна


Уладзімір Андрэйчанка​, старшыня Палаты прадстаўнікоў, пасля сустрэчы з работнікамі ААТ «Полацк-Шкловалакно»:


«Абмеркаванне змяненняў у Асноўны Закон ідзе вельмі актыўна. Мы нават не чакалі такой высокай зацікаўленасці. Людзі не толькі выслухоўваюць тыя змяненні і дапаўненні, якія ўносяцца, але і выказваюць свой пункт гледжання, што можа быць упушчана. Калі падводзіць вынік маіх сустрэч у калектывах, то людзі найбольш непакояцца за тое, каб была захавана беларуская мадэль дзяржаўнасці, не было карэннай ломкі, каб сацыяльная накіраванасць развіцця Беларусі заставалася нязменнай у Канстытуцыі. Канешне, тут няма нейкага спажывецкага стаўлення, таму што беларусы падтрымліваюць, што кожны грамадзянін павінен уносіць пасільны ўклад у развіццё краіны.

Яшчэ сярод хвалюючых тэм — захаванне гістарычнай памяці і праўды. Такая пазіцыя таксама знаходзіць пазітыўны водгук у людзей. Гэта гучала на сустрэчах на полацкай зямлі, таму што тут быў моцна развіты партызанскі рух у гады Вялікай Айчыннай вайны, памятаецца Асвейская трагедыя. Адсюль пачыналася і беларуская дзяржаўнасць, таму людзі гавораць аб тым, што трэба не толькі дэклараваць, але, можа, і запісаць у Канстытуцыі, што кожны беларус павінен ведаць, шанаваць і аберагаць гісторыю. Мы маем багатую культурную і гістарычную спадчыну, якая павінна працаваць на развіццё краіны і кансалідацыю грамадства».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.