Вы тут

10-гадовы хлопчык скраў чатыры пары бесправадных навушнікаў у Лідзе


Дзесяцігадовы жыхар Ліды са сваімі бацькамі дастаткова часта наведваў размешчаны недалёка ад дома гандлёвы цэнтр. Але, як аказалася, хадзіў ён туды і без мамы з татам: на працягу месяца не раз бываў у аддзеле па продажы бытавой тэхнікі. Што было далей, паведамляе інспекцыя па справах непаўналетніх Лідскага РАУС. 


У адзін з дзён, карыстаючыся тым, што прадаўцы занятыя пакупнікамі, малалетні наведвальнік крамы вырашыўся і здзейсніў крадзеж бесправадных навушнікаў. Зразумеўшы, што не быў нікім заўважаны, на працягу месяца таемна выкраў яшчэ тры пары. Такім чынам у выкрадальніка аказалася іх чатыры пары рознага кошту (ад 40 да 480 рублёў), а агульная сума прычыненай гандлёвай сеткі шкоды склала больш за 900 рублёў. 

Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Лідскага РАУС у ходзе праверкі па заяве дырэктара крамы задаліся пытаннем: а навошта аднаму хлопчыку чатыры пары навушнікаў. Адказ аказаўся досыць просты. Калі атрымалася скрасці адзін раз, то чаму б не паспрабаваць яшчэ. Далей было ўстаноўлена, што тры пары навушнікаў дзіця раздала сваім сябрам, у якіх пасля выкрадзенае і было канфіскавана. Ды вось няўдача — менавіта тую пару навушнікаў, якую герой нашай гісторыі вырашыў пакінуць сабе для праслухоўвання музыкі, ён згубіў. Такім чынам выкрадальнік застаўся без нічога. 

Бацькі цалкам кампенсавалі прычынены гандлёваму аб’екту ўрон. Улічваючы яго суму, устаноўлена, што хлопчык здзейсніў злачынства па ч. 1 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж). Аднак у завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да яго было адмоўлена, бо ён не дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту, з якога надыходзіць крымінальная адказнасць. Але вось пазбегнуць увагі з боку інспекцыі па справах непаўналетніх хлопчыку не ўдалося — у дачыненні да яго пачата правядзенне індывідуальнай прафілактычнай работы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?