Вы тут

Уніфікаваны кантрольны знак «раскажа» ўсю праўду пра тавар


Як паведаміла прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах, з ліпеня мінулага года ў нашай краіне шэраг таварных груп падлягаюць маркіроўцы уніфікаванымі кантрольнымі знакамі і сродкамі ідэнтыфікацыі.


Так, ужо сёння маркіроўцы гэтымі знакамі падлягаюць такія прадукты харчавання, як чай, кава, алей, ікра і кансервы рыбныя, безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі і піва. З неядомых тавараў цяпер маркіруюцца: мыйныя сродкі для мыцця, сродкі для чысткі шкла, прынтары, тэлевізары, планшэты, ноўтбукі, маніторы, мабільныя тэлефоны, гадзіннікі, відэакасеты, кампакт-дыскі (і іншае), а таксама вадкасці для выкарыстання ў электронных сістэмах курэння, масла маторнае і антыфрызы.

Для маркіроўкі названых тавараў выкарыстоўваюць уніфікаваны кантрольны знак, які мае двухмерны штрыхавы код DataMatrіx.

А вось маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі падлягаюць: малочная прадукцыя, абутак і шыны.

Акрамя таго, з 1 сакавіка гэтага года маркіроўцы будуць падлягаць асобныя тавары лёгкай прамысловасці (паліто, паўпаліто, накідкі, плашчы, курткі (уключаючы лыжныя), вятроўкі, штармоўкі і аналагічныя вырабы мужчынскія або для хлопчыкаў, жаночыя або для дзяўчынак, бялізна пасцельная, сталовыя, туалетныя і кухонныя).

Для маркіроўкі названых тавараў выкарыстоўваецца сродак ідэнтыфікацыі, штрыхавы код GS1 DataMatrіx.

Сапраўднасць тавару, якая падлягае маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі, спажыўцы могуць праверыць з дапамогай мабільнага дадатку «Электронны знак», які дае пэўную інфармацыю аб такім тавары.

Мабільны дадатак «Электронны знак» можна спампаваць у App Store, Google Play або AppGallery. Для сканавання ўніфікаваных кантрольных знакаў або сродкаў ідэнтыфікацыі неабходна націснуць на кнопку ў акне мабільнага дадатку.

Пасля сканавання на экран мабільнага дадатку выводзіцца вынік праверкі —інфармацыя аб тавары. Такім чынам, спажывец тавару пры выкарыстанні мабільнага дадатку самастойна можа супаставіць інфармацыю, указаную на тавары (этыкетцы) з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў сістэме маркіроўкі, а таксама вызначыць, што тавар сапраўды прамаркіраваны законна набытымі ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі.

У выпадку, калі па выніках праверкі на экране не выведзены статус «Прамаркіраваны тавар», гэта азначае, што суб'ект гаспадарання не выканаў патрабаванні аб маркіроўцы ў поўным аб'ёме (звесткі аб маркіроўцы не перададзены ў сістэму маркіроўкі).

Пры вызначэнні неадпаведнасцяў інфармацый на тавары і ў мабільным дадатку (тавар у мабільным дадатку не супадае з таварам, які правяраецца, коды маркіроўкі не знойдзены ў дадатку і іншае), а таксама ў выпадку, калі пры праверцы тавару праз мабільны дадатак у спажыўца паўстануць сумненні ў легальнасці набытага ім тавару (на экране вынік праверкі падсвечаны колерам адрозным ад зялёнага), то спажывец можа скарыстацца кнопкай «Скарга».

У гэтым раздзеле можна перадаць інфармацыю аб неадпаведнасцях альбо іншых выяўленых самім спажыўцом парушэннях з прымацаваннем актуальных фатаграфій тавару, уніфікаванага кантрольнага знака або сродку ідэнтыфікацыі, якая будзе ў далейшым выкарыстана кантрольнымі органамі для прыняцця мер рэагавання.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.