Вы тут

Больш чым у два разы павялічыў экспарт у 2021 годзе Полацкі малочны камбінат


Полацкі малочны камбінат летась больш чым у два разы павялічыў аб’ёмы экспарту ў параўнанні з 2020-м, паведамілі на прадпрыемстве, перадае БелТА.


Летась камбінат перапрацаваў 127 тыс. т сыравіны. На працягу года ўзровень загрузкі магутнасцяў рос — з 52,4% у студзені да 105,1% у чэрвені і 102,2% у верасні. У 2021 годзе завод больш звычайнага выпусціў масла, суцэльнамалочных і сухіх малочных прадуктаў.

У 2021 годзе на экспарт было адпраўлена прадукцыі на $29 млн, у 2020 годзе — $12 млн. «Сёння за мяжу накіроўваецца практычна ўвесь наш тавар, аднак найбольшая ўдзельная вага прыпадае на сухія малочныя прадукты (63%) і масла (28%). У дадзены момант адгрузкі ідуць у 22 краіны свету. Найбольшыя аб’ёмы пастаўляюцца ў Расію, Казахстан і Кітай. У пачатку кастрычніка мінулага года ўпершыню была адгружаная прадукцыя ў ААЭ, цяпер вырабляецца паўторная пастаўка сухога малака ў гэтую краіну. У найбліжэйшы час таксама плануецца адгрузка сухога малака ў Саудаўскую Аравію і Ліван. У снежні ў спісе экспартных напрамкаў дадаліся Японія, Іарданія, Аман і Емен», — распавялі на прадпрыемстве. У гэтым годзе завод мае намер перасягнуць мінулагоднія паказчыкі.

ААТ «Полацкі малочны камбінат» працуе з 1944 года. Ён адзін з найбуйнейшых вытворцаў малочных прадуктаў (сухога малака, масла, заменніка суцэльнага малака, натуральнамалочнай прадукцыі, глазураваных сыркоў), на якім перапрацоўваецца каля 15% усяго малака Віцебскай вобласці. У склад камбіната ўваходзіць галаўное прадпрыемства ў Полацку і сельгасарганізацыя ў Расонскім раёне. У год магутнасці завода дазваляюць перапрацоўваць 155 тыс. т малака. Працуюць тут каля 1,1 тыс.чалавек. Сёння прадпрыемства выпускае больш за 80 найменняў прадукцыі пад брэндам «Сафійка» і «Мі-Шу». Самы вядомы прадукт камбіната — глазураваныя сыркі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.