За суткі на тэрыторыі Беларусі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 941 населенага пункта, паведамілі ў МНС, перадае БелТА.
Паводле аператыўных звестак, з-за моцнага ветру з парывамі да 27 м/с зафіксаваныя 38 выпадкаў падзення дрэў у Брэсцкай (3), Гомельскай (1), Гродзенскай (16), Мінскай (10), Магілёўскай (5) абласцях і ў Мінску (3), у выніку якіх пашкоджаны тры аўтамабілі. Пацярпелых няма. Работнікі МНС і іншых арганізацый праводзілі работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў.
Па дадзеных ДВА «Белэнерга», на працягу сутак на тэрыторыі Беларусі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 941 населенага пункта (Брэсцкая вобласць — 19, Віцебская — 167, Гомельская — 93, Гродзенская — 217, Мінская — 387, Магілёўская — 58). Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі. Па стане на 6.00 18 студзеня без электразабеспячэння застаюцца 65 населеных пунктаў (Віцебская — 9, Гомельская — 22, Гродзенская — 15, Мінская — 3, Магілёўская — 16).
Прэв’ю: pixabay.com
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.