Вы тут

Аўтобус з 25 пасажырамі з’ехаў у кювет у Баранавіцкім раёне: на дапамогу прыйшлі ратавальнікі


У 20.24 ратавальнікам паведамілі аб тым, што на 208-м кіламетры трасы М 1 у Баранавіцкім раёне аўтобус, які рухаўся па маршруце Варшава — Мінск, з’ехаў у кювет.


Да месца выкліку аператыўна выехалі работнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. 

Высветлілася, што аўтобус з’ехаў у кювет. Дзверы былі заблакаваныя. Пасажыры самастойна не маглі пакінуць транспартны сродак. Праз спальны люк кіроўцы яны былі эвакуіраваны. У медыцынскай дапамозе патрэбы не мелі, удакладняе МНС.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта МНС

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.