Вы тут

Адразу тры злачынствы за ноч: міліцыя Маладзечна затрымала аўтазлодзеяў-рэцыдывістаў


Маладзечанскія сышчыкі злавілі крымінальны дуэт, які падазраецца ў крадзяжах з аўтамабіляў і ўгоне. Тры падобныя інцыдэнты адбыліся за адну ноч у гарадскім пасёлку Радашковічы. Падрабязнасці паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Маладзечанскага РАУ. 


Першым на лінію «102» у Маладзечанскі РАУС паступіла паведамленне аб угоне іншамаркі ад 35-гадовай жыхаркі пасёлка.

Аўтаўладальніца прыпаркавала свой Opel каля дома на вуліцы Міра, не замкнуўшы дзверцы салона. Праз некалькі гадзін машыну знайшоў у кювеце непадалёк ад пасёлка выпадковы кіроўца.

У той жа дзень паступіла яшчэ адно паведамленне ад 35-гадовага мужчыны: у начны час з яго грузавіка Volvo, прыпаркаванага каля дома па вуліцы Школьнай, невядомыя асобы скралі сумку з дакументамі, пашпарт, электраінструмент і іншыя рэчы. У салон аўтамабіля зламыснікі праніклі, разбіўшы шкло пасажырскіх дзвярэй.

Як высветлілася пазней, не прайшлі яны і міма Mercedes-Benz, які стаіць на суседняй вуліцы. Такім жа спосабам залезлі ў салон машыны і выцягнулі адтуль 100 рублёў.

У ходзе правядзення неабходных мерапрыемстваў праваахоўнікі сталі меркаваць, што ўсе дзеянні здзейсненыя аднымі і тымі ж асобамі. Асобу падазраваных устанавілі аператыўнікі падчас адпрацоўкі раней судзімых: па адным з адрасоў была знойдзена сумка, выкрадзеная з грузавога аўтамабіля. Як высветлілася, скрадзенае з сабой прынеслі двое знаёмых, якія прыходзілі ў госці на застолле са спіртным.

У выніку праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазраваныя ва ўчыненні крадзяжоў затрыманы. Фігурантамі сталі беспрацоўныя 30-гадовы жыхар сталіцы і яго таварыш 26 гадоў з Мінскага раёна. Дуэт добра вядомы ў крымінальных колах: двое мужчын раней неаднаразова судзімыя за маёмасныя злачынствы.

Дзеянням падазраваных следчыя далі прававую ацэнку, заведзены крымінальныя справы за ўгон транспартнага сродку і за крадзеж. Мужчыны ўзяты пад варту.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Мінскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.