Вы тут

У Стаўрапалі абяруць пераможцу расійска-беларускага конкурсу «Каралева студэнцтва»


Фінал юбілейнага 30-га расійска-беларускага конкурсу прыгажосці і творчасці «Каралева студэнцтва — 2021» пройдзе ў Стаўрапалі з 19 па 25 студзеня. Імя ўладальніцы галоўнага тытула назавуць 24 студзеня.


За карону пазмагаюцца 12 пераможцаў нацыянальных этапаў конкурсу. У іх ліку — чатыры грацыі з Беларусі — студэнткі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Валерыя Фомчанка і Вікторыя Вараб’ёва, Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО» Арына Кулік і Карына Саргавіцкая з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У праграме конкурсу — акцыі, тэматычныя фотасесіі, прэс-канферэнцыі. 21 студзеня, у дзень вызвалення Стаўрапаля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, удзельніцы наведаюць мемарыял «Агонь вечнай славы». Канкурсанткі сустрэнуцца з жанчынамі — ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, пагутараць са шматдзетнымі маці.

У фінале конкурсу дзяўчаты паспаборнічаюць у аратарскім майстэрстве, прадэманструюць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці. Не абыдзецца і без дэфіле. Удзельніцы пройдуць па подыуме ў вясельных сукенках, нацыянальных строях і вячэрніх уборах.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Расійскі саюз моладзі. У 2022 годзе конкурс праходзіць пры падтрымцы ўрада Стаўрапольскага краю.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.