Вы тут

Папрасіў сфатаграфавацца з аўтамабілем і ўгнаў яго


У Кобрынскі РАУС паступіла заява 21-гадовага жыхара раёна, які паведаміў аб угоне яго аўтамабіля маркі БМВ.


Падчас праверкі супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што малады чалавек са сваім знаёмым каталіся па горадзе на нядаўна набытым аўтамабілі. Каля крамы яны сустрэлі свайго аднагодка і яго кампанію, удзельнікаў якой раней не ведалі. Хлопцы папрасілі іх падвезці, на што гаспадар аўтамабіля пагадзіўся, але папрасіў пачакаць, пакуль ён зробіць пакупкі. Што было далей, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Выйшаўшы з крамы, заяўнік убачыў за рулём свайго аўтамабіля незнаёмага хлопца з кампаніі, які быў з прыкметамі алкагольнага ап’янення, але сказаў, што хоча сфатаграфавацца на кіроўчым сядзенні. Затым новы знаёмы стаў прасіць дазволу завесці аўтамабіль і паруліць. Атрымаўшы адмоўны адказ, ён, тым не менш, разгарнуўся на стаянцы каля магазіна, а затым, нягледзячы на абурэнне аўтаўладальніка, з’ехаў на аўтамабілі ў невядомым напрамку.

Аператыўнікі ўстанавілі асобу ўгоншчыка — ім аказаўся 19-гадовы мясцовы жыхар, які раней ужо быў судзімы за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення.

Яго дзеянням дадзена прававая ацэнка. Распачата крымінальная справа за ўгон.

Пасля таго як угоншчык выйшаў з аўтамабіля па сваіх справах, за руль сеў іншы член кампаніі — 17-гадовы падлетак, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, які не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на светлавую апору і заборную агароджу тратуара. Аўтамабіль з механічнымі пашкоджаннямі быў знойдзены на адной з вуліц горада. 

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.