Вы тут

У магілёўскім мастацкім музеі імя П. Масленікава раскажуць пра сакральны сэнс беларускага ручніка


Менавіта такая тэма інтэрактыўнага музейнага занятку для дзяцей ад чатырох гадоў і старэйшых, які адбудзецца ў гэтую суботу.


— Хлопчыкі і дзяўчынкі больш даведаюцца пра традыцыі нашых продкаў, сакральны сэнс народнага арнаменту і яго эстэтычныя каштоўнасці. У займальнай форме яны пазнаёмяцца з тэхнікай вырабу ручнікоў, іх відамі, варыянтамі дэкору і іх прызначэннямі, — паведамілі арганізатары.

Наведвальнікаў таксама чакае аглядная экскурсія па экспазіцыях музея, ім раскажуць пра гісторыю ўзнікнення гэтага будынка. Дарэчы, ўзведзены ён быў у 1914 годзе па праекце архітэктара Імператарскай Акадэміі навук Аляксандра Друкера для пазямельна-сялянскага банка. 
Даведкі па тэлефонах у Магілёве 8(0222)71-17-49 і 62-24-25.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».