Вы тут

Арына Сабаленка выйшла ў другі круг Australian Open


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пераможна пачала выступ на Australian Open, паведамляе БелТА.


Сёння ў 1/64 фіналу жаночага адзіночнага разраду другая ракетка планеты сустракалася з аўстралійкай Сторм Сандэрс (128-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і перамагла — 5:7, 6:3, 6:2. На пачатку гульні саперніцы ўзялі па бале на чужых падачах, а потым аўстралійка выйграла тры гейма запар — 4:1. Сабаленка здолела сабрацца і зраўняла лік — 5:5, аднак затым Сандэрс зноў была мацнейшай і выйграла партыю — 7:5. У другім сэце беларуска ўступала 1:3, але не здалася і ўзяла пяць ачкоў запар — 6:3. У вырашальнай партыі Арына Сабаленка не пакінула апаненце шанцаў на поспех, уступіўшы толькі два гейма. У гэтым матчы лепшая на дадзены момант беларуская тэнісістка зноў, як і на старце двух папярэдніх турніраў, няўдала падавала, дапусціўшы 12 падвойных памылак. Паядынак працягваўся 2 гадзіны 5 хвілін. У другім раундзе саперніцай Арыны Сабаленкі будзе кітаянка Ван Сіньюй (100).

Учора двухразовая пераможца Australian Open беларуска Вікторыя Азаранка (25) упэўнена перайграла ў дзвюх партыях венгерку Панну Удвардзі (98) — 6:3, 6:1. У 1/32 фіналу Азаранка сустрэнецца са швейцарскай тэнісісткай Джыл Белен Тайхман (34). Вікторыя Азаранка выйгравала аўстралійскае першынство двойчы запар — у 2012 і 2013 гадах. Таксама ўчора яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (76) у 1/64 фіналу саступіла ва ўпартай барацьбе кітаянцы Жан Сінвэнь (111) — 3:6, 6:1, 6:7 (5:10).

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».