Вы тут

Назарбаеў выступіў з відэазваротам да грамадзян Казахстана


Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў апублікаваў у аўторак зварот да суграмадзян, перадае ТАСС.


Скрыншот з відэа.

Нурсултан Назарбаеў заявіў, што Прэзідэнт Касым-Жомарт Такаеў валодае ўсёй паўнатой улады. «Ён старшыня Савета бяспекі. У хуткім часе прэзідэнт будзе абраны старшынёй партыі „Нур Атан“. Таму ніякага канфлікту ці супрацьстаяння ў эліце няма. Чуткі на гэтую тэму абсалютна беспадстаўныя».

Таксама першы прэзідэнт адзначыў, што цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку ў сталіцы Казахстана і нікуды не ехаў. Назарбаеў падзякаваў казахстанцам за падтрымку курсу рэформ і мадэрнізацыі, які ён праводзіў на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Ён абверг чуткі аб канфлікце ў палітычнай эліце Казахстана і заклікаў падтрымаць праграму рэформ прэзідэнта Такаева.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.