Вы тут

Экспертна-асветніцкі праект «Referendum» стартуе 19 студзеня ў БДУ


Гэта ініцыятыва накіравана на стварэнне экспертнай пляцоўкі, інфармаванне і ўцягванне моладзі ў абмеркаванне актуальных грамадска-палітычных пытанняў па тэме рэферэндуму.


Экспертны складнік праекта ўключае правядзенне серыі круглых сталоў з прыцягненнем акадэмічнай супольнасці БДУ. Вучоныя і выкладчыкі абмяркуюць рэферэндум з пазіцыі гісторыі, філасофіі, сацыялогіі, права, паліталогіі, эканомікі, міжнародных адносін. У час прадметных сустрэч яны раскажуць аб асноўных аспектах навуковага падыходу, зробяць акцэнт на найбольш важных аргументах гістарычнай значнасці ўдзелу грамадзян у прыняцці законапраектаў.

Асветніцкая частка ініцыятывы ўключае падрыхтоўку інфармацыі, відэаінтэрв’ю з экспертамі, якія даступна адкажуць на актуальныя пытанні пра рэферэндум. Гэтыя матэрыялы будуць даступныя ў сацыяльных сетках універсітэта. Акрамя таго, студэнты — удзельнікі аналітычнага клуба БДУ — правядуць шэраг тэматычных сустрэч, куратарскія гадзіны і абмеркаванні са сваімі аднакурснікамі на факультэтах. 

Адкрые серыю мерапрыемстваў круглы стол «Прававыя аспекты арганізацыі і правядзення рэферэндуму, імплементацыі рашэнняў, якія прымаюцца на ім». Ён адбудзецца з удзелам членаў Канстытуцыйнай камісіі, загадчыка кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Рыгора Васілевіча, студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ.

Завершыцца праект «Referendum» сустрэчай з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, дзе будуць разгледжаны актуальныя пытанні канстытуцыйнага заканадаўства Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».