Вы тут

Як прымаць прэпараты супраць трамбозаў пры COVІD-19?


Супраць трамбозу я прымаю «Варфарын», але калі захварэў на ковід, урач прызначыў іншы прэпарат. Ці меў ён рацыю? І ці трэба мне яшчэ прымаць «Варфарын»?

Іван Аляксандравіч, Смалявіцкі раён.


Адказвае ўрач-інфекцыяніст 13-й гарадской паліклінікі Андрэй Макарэвіч:

— Паводле рэкамендацый па праблемах антыкаагулянтнай тэрапіі, калі пацыент ужо прымае «Варфарын», варта праверыць паказанні, каб вызначыць, ці неабходная яшчэ дадатковая антыкаагулянтная тэрапія. Калі гэта так, урачы павінны ўлічваць, ці могуць пацыенты пераходзіць на прамыя аральныя антыкаагулянты ці пацыент можа самастойна кантраляваць сваё ІNR (адно з даследаванняў на пратрамбін, з яго дапамогай вызначаецца стан сістэмы згусання крыві).

Пацыенты могуць быць пераведзены з «Варфарына» на DOAC (пераральныя каагулянты прамога дзеяння), калі яны з'яўляюцца прыдатнымі кандыдатамі і згодныя на пераход. Тэрапію «Варфарынам» варта спыніць да пачатку прыёму DOAC. Стабільным пацыентам, якія прымаюць «Варфарын», можна прапанаваць пашыранае даследаванне ІNR, прыдатны інтэрвал складае да 12 тыдняў.

Вялікабрытанія выпусціла папярэджанне аб бяспецы ў дачыненні да пацыентаў з механічнымі сардэчнымі клапанамі, якія прымаюць антыкаагулянтную тэрапію. Ім патрабуецца пажыццёвае лячэнне антаганістам вітаміну К, звычайна «Варфарынам». Іх нельга пераключаць на DOAC або нізкамалекулярны гепарын (НМГ). Вядома аб выпадках трамбозу клапана, які патрабуе экстраннага хірургічнага ўмяшання, і аб выпадках цяжкай анеміі ў пацыентаў з механічнымі сардэчнымі клапанамі, у якіх падчас пандэміі антыкаагулянтная тэрапія была пераключана няправільна.

Можа спатрэбіцца прызначэнне антыкаагулянтнай тэрапіі, калі пацыент шпіталізаваны з любой прычыны, у тым ліку і з дыягназам COVІD-19. Згодна з інструкцыяй ЗША пацыентам, якія атрымліваюць антыкаагулянтную або антыагрэгантную тэрапію ў сувязі з асноўнымі станамі, варта працягваць прымаць гэтыя лекі, калі ў іх дыягнастуюць COVІD-19. Для пацыентаў, што прымаюць «Варфарын» або іншыя антаганісты вітаміну К, у якіх ёсць падазрэнне або пацвярджэнне інфекцыі COVІD-19, важнае пастаяннае назіранне ІNR. Можа быць паказаны падбор звычайных антыкаагулянтаў, асабліва калі пацыент атрымлівае антыбіётыкі або супрацьвірусныя прэпараты.

Рэкамендацыі Вялікабрытаніі сцвярджаюць, што пацыенты, шпіталізаваныя з COVІD-19 і якія атрымліваюць антыкаагулянтную тэрапію з прычыны іншага захворвання, павінны працягваць прымаць антыкаагулянт у бягучай дозе, калі толькі гэтаму не супярэчыць змена клінічных абставін. Калі іх клінічны стан пагаршаецца і антыкаагулянт, які яны прымаюць у дадзены момант, не з'яўляецца нізкамалекулярным гепарынам (НМГ), клініцысты могуць разгледзець магчымасць пераходу на НМГ.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

4 простыя спосабы зрабіць добрае ўражанне на мужчыну. Адказвае псіхолаг

4 простыя спосабы зрабіць добрае ўражанне на мужчыну. Адказвае псіхолаг

Дзе б вы ні працавалі і чым бы ні займаліся, уменне мець зносіны і зрабіць добрае ўражанне – адзін з самых галоўных навыкаў.

Культура

Аб гумары і сатыры ў жыцці Купалы і Коласа распавядае сумесны музейны праект

Аб гумары і сатыры ў жыцці Купалы і Коласа распавядае сумесны музейны праект

Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння класікаў.

Грамадства

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.