Вы тут

«Белпошта» бясплатна даставіць рукапісныя паштоўкі удзельнікаў акцыі «Дзень ручнога пісьма»


РУП «Белпошта» 22 студзеня 2022 года правядзе акцыю «Дзень ручнога ліста», паведамляе тэлеграм-канал прадпрыемства.


Кліенты аддзяленняў паштовай сувязі змогуць набыць простыя паштовыя карткі, напісаць цёплыя словы ў адрас родных і сяброў. Супрацоўнікі прадпрыемства бясплатна даставяць іх у любы пункт Беларусі.

«Падпішыце паштоўку з цёплымі словамі блізкаму чалавеку і вы ўбачыце, колькі радасці яму даставіць такі знак увагі», — заклікаюць спецыялісты РУП «Белпошта».

Спіс аддзяленняў паштовай сувязі, дзе будзе праходзіць акцыя, размешчаны на сайце прадпрыемства.

Кожны год 23 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень почырку ці Дзень ручнога ліста. Ён заснаваны з мэтай напамінку аб непаўторнасці почырку кожнага чалавека, унікальнасці ручнога ліста. Гэтае свята становіцца ўсё больш актуальным у сучасным грамадстве, дзе з ростам высокіх тэхналогій людзі ўсё радзей пішуць ад рукі, аддаючы перавагу кампутарам і сотавым тэлефонам.

«Акцыя „Дзень ручнога пісьма“ нагадае ўсім, што рукапіснае пісьмо не губляе сваёй значнасці і актуальнасці. Паштоўкі будуць доўгі час радаваць вашых адрасатаў і нагадваць пра вас», — упэўненыя ў РУП «Белпошта».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.