Вы тут

Двое жыхароў Бабруйска з-за правакацый кібермахляроў пазбавіліся больш за Br5 тыс.


Двое жыхароў Бабруйска паддаліся на правакацыі кібермахляроў і пазбавіліся больш за Br5 тыс., паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.


Па дадзеных следства, раніцай 15 студзеня 58-гадоваму жыхару Бабруйска ў Viber патэлефанаваў невядомы і назваўся супрацоўнікам банка. Ён паведаміў, што з разліковага рахунку мужчыны спрабуюць выкрасці грошы і парэкамендаваў усталяваць на мабільны тэлефон дадатак AnyDesk, які нібыта дапаможа спыніць дзеянні ашуканцаў. Пасля гэтага не прайшло і гадзіны, як мужчыну на мабільны тэлефон прыйшло паведамленне аб зняцці з яго банкаўскага рахунку авердрафтнай карты чатырохзначнай сумы. Бабруйчанін звярнуўся ў праваахоўныя органы.

Некалькімі днямі раней, 6 студзеня, ахвярай аналагічнай схемы стаў 51-гадовы бабруйчанін. Авалодаўшы яго банкаўскімі рэквізітамі праз устаноўлены на мабільны тэлефон дадатак AnyDesk, ашуканцы выкралі з разліковага рахунку мужчыны грашовыя сродкі ў суме Br2,79 тыс.

Па дадзеных фактах Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаныя крымінальныя справы па ч.1 арт.212 (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі) КК. Пацярпелыя дапытаны, агледжаны іх мабільныя тэлефоны, запытаны звесткі аб руху грашовых сродкаў па карт-рахунках мужчын, зафіксаваны і ўнесены ў спецыялізаваную базу нумара тэлефонаў, з якіх паступалі званкі. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.