Вы тут

Аршанец здзейсніў разбойны напад на ўласную маці


Увечары ў Аршанскае РУУС паступіла паведамленне ад 44-гадовай мясцовай жыхаркі. Жанчына расказала, што на яе з нажом напаў уласны сын. Ён у стане алкагольнага ап’янення патрабаваў грошы, а калі атрымаў іх, уцёк з месца злачынства.


Праваахоўнікі высветлілі, што малады чалавек прыйшоў дадому ў моцным ап’яненні. Ён адразу пачаў прасіць у маці грошы. Жанчына спрабавала супакоіць сына, але той у адказ схапіў кухонны нож і пачаў пагражаць фізічнай расправай. Напалоханая аршанка аддала апошнія 230 рублёў, а пасля набрала нумар міліцыі.

Актыўныя пошукі падазраванага вяліся супрацоўнікамі міліцыі некалькі гадзін. Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, у выніку 24-гадовы хлопец быў затрыманы. Як аказалася, за гэты час ён паспеў патраціць усе атрыманыя ад маці грошы. Следчымі ў дачыненні да аршанца заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.