Вы тут

Як праходзіла Вадохрышча ў Сенненскім раёне, Тураве і Жыткавічах


Напярэдадні Вадохрышча на сажалцы аграсядзібы «Спадчына» ў вёсцы Заазер’е Сенненскага раёна высеклі палонку ў выглядзе крыжа, запрасілі благачыннага Сенненскай акругі настаяцеля храма Святога Мікалая протаіерэя Мікалая Валадзько. Святар здзейсніў набажэнства і асвяціў ваду, пакрапіў свянцонаю вадою ўдзельнікаў святочнай падзеі. Пагружэнне ў асвечаную ваду пачалося ў прыцемках і перайшло ў глыбокую ноч. Для жадаючых здзейсніць акунанне, гаспадар аграсядзібы Уладзімір Вільчынскі падрыхтаваў вясковую лазню «па-чорнаму» і вялікую купель з цёплай вадою пад адкрытым небам. Хоць на вуліцы стаяла марознае надвор’е, жадаючых пасядзець у купелі было шмат. Такія паслугі на Вадохрышча ў «Спадчыне» сталі традыцыйнымі.


Анатоль КЛЯШЧУК


У Тураве на беразе прытоку Прыпяці ракі Струмень 19 студзеня сабралася працэсія святароў, каб правесці святочную літургію і асвяціць вадохрышчанскую ваду ў рацэ. А раней Епіскап Мазырскі і Тураўскі Леанід узначаліў ход на «Іардань» ад храма Кірылы і Лаўрэнція Туроўскіх.

Многія жадаючыя здабыць духоўнае ачышчэнне ў гэты дзень акуналіся ў ледзяную ваду не толькі ў старажытным горадзе. Упершыню такое дзейства адбылося на беразе возера ў райцэнтры Жыткавічы. Дарэчы, тут лёд скаваў ваду і прыйшлося выдзёўбваць палонку, у адрозненне ад Струмея, што плынню не дае рацэ замерзнуць. У абодвух гарадах побач з асвячонай палонкай можна было падсілкавацца бутэрбродамі, сагрэцца гарачай гарбатай. А само свята ўпрыгожылі самабытныя палескія артысты.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».