Вы тут

Жыхар Гродзенскага раёна шантажом прымушаў дзяўчыну да дзеянняў сексуальнага характару


У адзін з дзён жыхарцы Гродна ў сацыяльнай сетцы стаў пісаць невядомы. Чалавек па іншым баку экрана пагражаў прадстаўніцы прыгожага полу распаўсюдзіць яе выявы інтымнага характару. За сваё маўчанне ён патрабаваў аказаць яму паслугі сексуальнага характару.


Само сабой дзяўчына не пайшла на повадзе ў шантажыста, а паведаміла пра ўсё ў Ленінскі РАУС абласнога цэнтра. Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікі аддзела па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці ўстанавілі асобу чалавека, які адправіў паведамленні.

Па інфармацыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, аказалася, што да гэтых дзеянняў датычыцца 21-гадовы жыхар Гродзенскага раёна. Малады чалавек раней да адказнасці не прыцягваўся. Па дадзеным факце яго дзеянні кваліфікаваны па частцы 1 артыкула 170 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Прымус да дзеянняў сексуальнага характару» санкцыі артыкула прадугледжваюць да трох гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.