Вы тут

Майстра года ў вытворчым навучанні выбіраюць у Магілёўскай вобласці


У Магілёўскай вобласці праходзіць абласны конкурс прафесійнага майстэрства «Майстар года» сярод майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыі-каледжаў, ліцэяў і прафесійна-тэхнічных каледжаў. Аб гэтым расказала начальнік аддзела вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ірына Кандрашова, перадае БелТА.


«Абласны конкурс сярод майстроў вытворчага навучання праводзіцца з 2010 года, — адзначыла Ірына Кандрашова. — Ён складаецца з двух этапаў — унутрыстаноўчага і абласнога, які ў сваю чаргу праходзіць у два туры. Выпрабаванні першага тура (тэставанне) пераадолелі 11 з 24 удзельнікаў. Менавіта ім трэба будзе зараз паспрачацца за званне „Майстар года“ ў фінале конкурсу. Выніковае мерапрыемства адбудзецца з 24 па 28 студзеня ў Бабруйскім будаўнічым прафесійна-тэхнічным каледжы».

У другім туры заключнага этапу канкурсантам неабходна загадзя даць журы відэазапіс урока, а таксама падрыхтаваць на сцэне творчую прэзентацыю «Мая прафесія — мой выбар». Тут ад удзельнікаў патрабуецца прадставіць сябе, выбраную прафесію і прафесійны вопыт. Наяўнасць у выступе прафарыентацыйнай накіраванасці, артыстызму і творчага падыходу толькі вітаецца.

Па словах Ірыны Кандрашовай, конкурс мае важнае значэнне для сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі рэгіёну: ён раскрывае творчы патэнцыял удзельнікаў, павышае іх прафесіяналізм, стымулюе асобасны рост, а таксама спрыяе распаўсюджванню перадавога педагагічнага вопыту. Журы ўзнагародзіць пераможцаў дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеняў, а таксама адзначыць канкурсантаў у дадатковых намінацыях.

У Магілёўскай вобласці ў 25 установах прафесійнай адукацыі працуе 486 майстроў вытворчага навучання.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».