Вы тут

МЗС: крыніца дэстабілізацыі ў рэгіёне — нарошчванне замежнай ваеннай прысутнасці ля граніцы


Крыніцай дэстабілізацыі абстаноўкі ў рэгіёне з’яўляецца не Беларусь або Расія, а пастаяннае і неабгрунтаванае нарошчванне замежнай ваеннай прысутнасці па перыметры нашых граніц. Аб гэтым заявіў журналістам прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, каменціруючы выказванне нейкага прадстаўніка дзярждэпартамента ЗША, што нібыта праз тэрыторыю Беларусі можа быць атакавана Украіна, а змяненне Канстытуцыі Беларусі нібыта можа прывесці да размяшчэння на тэрыторыі краіны ядзерных сіл Расіі, паведамляе БелТА.


«Так, мы азнаёміліся з гэтым дзіўным брыфінгам. Дзіўны набор фантазій і страшылак. Прытым зроблена зусім наўмысна, нават ананімная форма падачы сведчыць аб гэтым. Даволі дакладна, хоць і вельмі дыпламатычна, расійскія калегі ахрысцілі такія рэчы дэзінфармацыяй», — сказаў Анатоль Глаз.

«Амерыканскі бок на сістэмнай аснове ў апошнія тыдні рознымі спосабамі ўкідвае хлусню ў інфармацыйную прастору. Цалкам зразумела, што яна гэта робіць для нагнятання абстаноўкі, унясення напружанасці ў тым ліку туды, дзе яе няма. Стандартная тактыка, — працягнуў ён. — Гэта трэба ЗША для апраўдання шэрагу сваіх незаконных дзеянняў і рэваншу за ўсе адкрытыя правалы апошняга часу. Незразумела толькі, чаму яны лічаць усіх вакол дурнейшымі за сябе і разлічваюць, што гэтыя заезджаныя прыёмы зноў пройдуць».

На гэты раз справа дайшла да абвінавачанняў Беларусі ў дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне і працягу міфаў аб «нападзенні» на Украіну з поўначы. «Гэты фэйк паўтараецца з года ў год. Гэта поўнае глупства. Мы неаднаразова прама казалі, што з нашай тэрыторыі ніколі не будзе зыходзіць пагроза, зараз гэтая норма ўнесена ўжо нават у праект Канстытуцыі. Куды ўжо прадметней? Таму раім перастаць шарахацца, усіх баяцца і пачаць удакладняць усе пытанні ў рамках дыялогу», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

«Сутнасць маючых адбыцца ваенных вучэнняў мы таксама, дарэчы, растлумачылі публічна. Літаральна ўчора Міністэрства абароны правяло яшчэ і брыфінг для ваенных дыпламатаў, якія прысутнічаюць у Беларусі, — сказаў ён. — Перакананы, што крыніцай дэстабілізацыі абстаноўкі ў рэгіёне з’яўляецца не Беларусь або Расія, а пастаяннае і неабгрунтаванае нарошчванне замежнай ваеннай прысутнасці па перыметры нашых граніц».

Больш за тое, гэтая прысутнасць нарошчваецца пры актыўным удзеле тых, хто не ў стане выконваць нават прамыя абавязацельствы, пад якімі самі ж паставілі подпісы. «Працытую Будапешцкі мемарандум: „Вялікабрытанія і ЗША пацвярджаюць Рэспубліцы Беларусь сваё абавязацельства... устрымлівацца ад эканамічнага прымусу, накіраванага на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам ажыццяўленне Рэспублікай Беларусь правоў, уласцівых яе суверэнітэту, і такім чынам забяспечыць сабе перавагу любога роду“. Так што , можа быць, амерыканскаму боку варта было б пачаць з гэтага?» — задаў рытарычнае пытанне Анатоль Глаз.

«Але амерыканскія калегі заклапаціліся яшчэ і патэнцыйным размяшчэннем узброеных сіл і ядзернай зброі на тэрыторыі нашай краіны. Калі я не памыляюся, то менавіта ЗША з ЕС у апошні час заўзята адстойваюць святое права кожнай дзяржавы самастойна вызначаць, з кім і ў якія аб’яднанні ці саюзы ўступаць Ці гэта пра іншае? Так што даваць справаздачу перад ЗША мы не абавязаны і не збіраемся. Калі штосьці выклікае трывогу, мы заўсёды гатовы гэта цывілізавана абмеркаваць. Балазе, дыпламатычная прысутнасць ёсць у абедзвюх краінах», — рэзюмаваў прэс-сакратар беларускага МЗС.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».