Вы тут

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ірыну Алеграву з юбілеем


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Ірыну Алеграву з юбілеем, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Дзякуючы яркай манеры выканання, магутнай энергетыцы і непаўторнаму абаянню вы заваявалі сэрцы прыхільнікаў па ўсім свеце», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі Ірыну Алеграву ведаюць і любяць як таленавітую і шчырую артыстку, самаахвярна адданую мастацтву: «Ваша творчасць, блізкая і зразумелая слухачам розных пакаленняў, карыстаецца заслужанай папулярнасцю, садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж нашымі народамі».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ірыне Алегравай добрага здароўя і невычэрпнай энергіі для новых здзяйсненняў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.