Вы тут

У студэнтаў БДУ з’явіўся талісман


Гэта двухметровая роставая лялька-бабёр у касцюме карпаратыўнага сіняга колеру. Над стварэннем талісмана працавалі чацвёртакурснік Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава Аляксандр Хаміцэвіч, другакурсніца эканамічнага факультэта Анастасія Жабрун і педагог-арганізатар Студэнцкага гарадка Вольга Рабчынская.


Фота: прэс-служба БДУ

Выява бабра выбрана невыпадкова. Па словах яго аўтараў, важна было знайсці дакладны сімвал, які адлюстроўвае стараннасць і працавітасць студэнтаў БДУ, а таксама думку аб тым, што ўсяго можна дасягнуць, дзякуючы ўласным намаганням.

Імя талісмана «Спадарожнік ведаў» звязана з легендай, паводле якой трэцякурснік БДУ сустрэў дапытлівае бабранё, якое марыць пабываць у космасе. Студэнт узяў звярка ва ўніверсітэт, пазнаёміў яго са студэнтамі і выкладчыкамі, расказаў пра дасягненні ВНУ. Бабранё ўбачыла, як веды і ўменні дапамагаюць увасабляць у жыццё самыя смелыя мары. Яно вырашыла застацца, каб прыносіць супрацоўнікам і студэнтам поспех, натхняць іх на новыя адкрыцці, узнімаць настрой і быць спадарожнікам на працягу ўсяго іх студэнцкага шляху.

З гэтага часу роставая лялька-талісман стане галоўным героем маладзёжных святаў БДУ і будзе падтрымліваць універсітэт на ўсіх значных рэспубліканскіх і гарадскіх мерапрыемствах.

Конкурс на распрацоўку сімвала студэнцтва БДУ праходзіў у жніўні-верасні 2021 года і быў прымеркаваны да 100-годдзя ВНУ. Усяго было разгледжана 20 варыянтаў талісмана ад студэнтаў і супрацоўнікаў унівэрсітэту.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.

Культура

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».

Грамадства

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.