Вы тут

Пункт пракату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі пачаў працаваць у Мазыры


Як адзначыў начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела Гомельскай абласной арганізацыі БТЧК Арцём Карпенка, у пункце пракату можна атрымаць інвалідныя каляскі, мыліцы, кіі, хадункі, розныя гарсэты і іншыя сродкі. Скарыстацца імі могуць людзі з парушэннямі апорна-рухальных функцый, якія афармляюць групу інваліднасці і маюць паказанні да выкарыстання сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі. Паслуга аказваецца бязвыплатна. Сродкі выдаюцца на тэрмін не больш за два месяцы. Пры неабходнасці бенефіцыяры могуць падоўжыць тэрмін карыстання ўзятым напракат.


Арганізацыя паслугі ў Мазыры — гэта ўжо другая падобная ініцыятыва Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Першы пункт пракату, накіраваны на дапамогу тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, мае праблемы са здароўем, быў адкрыты амаль два гады таму ў Гомелі. 

— Праца пункта пракату ў абласным цэнтры прадэманстравала запатрабаванасць сэрвісу, таму і было прынятае рашэнне адкрыць яшчэ адзін — у Мазыры. Гэта дазволіць людзям з гэтага і іншых раёнаў атрымліваць неабходную дапамогу і падтрымку, — адзначыў Арцём Карпенка.

У Гомельскай абласной арганізацыі БТЧК таксама звяртаюць увагу, што жыхары рэгіёна, у якіх ёсць сродкі рэабілітацыі, але яны не выкарыстоўваюцца, могуць ахвяраваць іх пунктам пракату і такім чынам унесці свой уклад у добрую справу. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

4 простыя спосабы зрабіць добрае ўражанне на мужчыну. Адказвае псіхолаг

4 простыя спосабы зрабіць добрае ўражанне на мужчыну. Адказвае псіхолаг

Дзе б вы ні працавалі і чым бы ні займаліся, уменне мець зносіны і зрабіць добрае ўражанне – адзін з самых галоўных навыкаў.

Культура

Аб гумары і сатыры ў жыцці Купалы і Коласа распавядае сумесны музейны праект

Аб гумары і сатыры ў жыцці Купалы і Коласа распавядае сумесны музейны праект

Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння класікаў.

Грамадства

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.