Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў:
— Здароўе народа заўсёды было ў прыярытэце дзяржаўнай палітыкі Беларусі, а з улікам каранавіруснай інфекцыі і распаўсюджвання новых штамаў выйшла на пярэдні план. Дзякуючы добра наладжанай сістэме медыцынскай дапамогі, своечасова прынятым дзейсным мерам і забеспячэнню ўстаноў аховы здароўя сучасным абсталяваннем наша краіна з гонарам вытрымала гэты новы выклік часу.
Адным з бясспрэчных дасягненняў Беларусі з'яўляецца права грамадзян на бясплатнае медыцынскае забеспячэнне і лячэнне. Гэты пастулат Канстытуцыі застаецца нязменным і ў новым праекце Асноўнага Закона — ён замацаваны ў артыкуле 45. У той жа час вельмі правільным з'яўляецца тое, што дадзены артыкул дапоўнены важным вызначэннем: «грамадзяне абавязаныя прымаць меры па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя». І жыццё даказвае неабходнасць гэтага, асабліва ў барацьбе супраць COVІD-19.
Дзяржава і тут узяла на сябе абавязацельствы. Так, цяпер у свабодным доступе маюцца чатыры віды жыццёва неабходных вакцын, якімі жыхары Беларусі забяспечваюцца бясплатна.
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.