Вы тут

Рэспубліканская алімпіяда па менеджменце стартавала ў Беларусі


Прыняць удзел у ёй могуць студэнты і магістранты беларускіх ВНУ, а таксама спецыялісты ва ўзросце да 30 гадоў, чыя прафесія звязана з якасцю прадукцыі і паслуг.


Алімпіяда праходзіць у два этапы. На першым (да 1 сакавіка) індывідуальныя ўдзельнікі і каманды накіроўваюць свае заяўкі, рэфераты і прэзентацыі, падрыхтаваныя на аснове рэфератаў, ва ўстановы вышэйшай адукацыі (калі яны зяўляюцца студэнтамі, магістрантамі) або ў сакратарыят Рэспубліканскай экспертнай камісіі (калі зяўляюцца спецыялістамі ў галіне якасці). Экспертная камісія дзейнічае на базе Дзяржстандарта і БелДІС. Для рэферата можна выкарыстоўваць адну з прапанаваных тэм («Стандарты для дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця», «Менеджмент інфармацыйнай бяспекі», «Разумная ўпакоўка...», «Зялёныя тэхналогіі...» і інш) або ўласную. Удзельнікі могуць падрыхтаваць таксама рэферат па ўласнай тэме, што адлюстроўвае пытанні, звязаныя з прымяненнем практык і метадаў менеджмента. 

ВНУ і сакратарыят Рэспубліканскай экспертнай камісіі абяруць найлепшыя работы і вызначаць фіналістаў. На другім этапе ўдзельнікаў чакаюць тэсціраванне і паказальныя камандныя выступленні. Пераможцы, якія набяруць найбольшую колькасць балаў, будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені. Таксама яны атрымаюць права на публікацыю работы ў выглядзе навуковага артыкула ў выданнях Дзяржстандарта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.