Вы тут

Магілёўскі народны фотаклуб «Вясёлка» запрасіў на выніковую выставу, прысвечаную свайму паўвекавому юбілею


Самае незвычайнае і ўнікальнае, яркае і самабытнае, актуальнае і , на жаль, ужо страчанае — 112 спецыяльна адабраных для гэтай выставы здымкаў увасобілі ў сабе ўсё наша жыццё ва ўсіх яго фарбах. Фотавыстава «Паміж мінулым і будучым» адкрылася ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Праз клуб прайшло шмат таленавітых майстроў, і шмат хто з іх, на жаль, ужо пайшоў з жыцця. Але іх работы засталіся і радуюць бязмерна.


— Мы прытрымліваемся ў фота класічных традыцый, але нам цікава і наватарства , — кажа адзін з актыўных членаў фотаклуба, вядомы майстар міжнароднага класа Ірына Савосіна. — Мы пастаянна знаходзімся ў пошуках. Пяцьдзясят гадоў — гэта вельмі значны рубеж не толькі ў жыцці, але і ў творчасці. Фотамастацтва шматграннае, з гадамі пачынаеш па сапраўднаму разумець яго глыбіню і адчуваць неабмежаваную прастору для самавыяўлення. Гэта вельмі захапляе. 

Клуб цікавы тым, што ў сярэдзіне 70-х адным з першых беларускіх фотаклубаў атрымаў ў маштабах СССР званне «Народны самадзейны калектыў». Таксама ў 70-х ён стаў лаўрэатам першага Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці. Члены клуба — пастаянныя ўдзельнікі міжнародных выстаў, а таксама арганізатары ўласных і міжклубных. Нядзіўна, што адразу некалькі таленавітых фатографаў клуба — Павел Цішкоўскі і Зіновій Шэгельман аднымі з першых у СССР атрымалі ганаровыя званні Міжнароднай федэрацыі фотамастацтва — фотамастак FIAP i AFIAP. У розныя гады імі сталі таксама Васіль Цітоў, Анатоль Талкачоў, Генадзь Карчэўскі, Эндрікас Юшке, Міхаіл Гозман.

У 2015-м годзе клуб узначаліў фотамастак AFIAP Анатоль Талкачоў. Па сутнасці, «Вясёлка» пачала новае жыццё. А два гады таму ў яе з’явілася і асабістае памяшканне ў адным са старых будынкаў Пажарнага завулка. Сёння клуб абядноўвае болей чым 30 чалавек, трэць з якіх моладзь. А значыць, жыццё працягваецца.

Нэлі ЗІГУЛЯ 

Фота Ірыны САВОСІНАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».