Вы тут

Ахвярамі інтэрнэт-ашуканцаў за тры месяцы ў Мінску сталі больш за 40 грамадзян


За апошнія тры месяцы ў Мінску ў раённыя ўпраўленні ўнутраных спраў звярнуліся больш за 40 грамадзян, якія сталі ахвярамі інтэрнэт-ашуканцаў. Аб гэтым паведамілі ў МУС, перадае БелТА.


«Як усталявалі аператыўнікі, зламыснікі рэгістравалі ў сацыяльнай сетцы фэйкавую старонку і ад імя неіснуючай дзяўчыны прапаноўвалі платныя ўцехі. Калі патэнцыйны кліент згаджаўся на прапанаваныя ўмовы, ад яго ў якасці гарантыі патрабавалі перадаплату. У некаторых выпадках пасля пераводу сродкаў на банкаўскую карту зносіны з заказчыкамі спынялася, у іншых-працягвалася выманьванне грошай нібыта для аплаты арэнды кватэры, паслуг таксі», — распавялі ў МУС.

Следчыя распачалі крымінальныя справы па фактах ашуканскіх дзеянняў, а таксама вымагальніцтва.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».