Вы тут

Грамадзянін Расіі спрабаваў уехаць у Беларусь па пашпарту брата


Грамадзянін Расіі спрабаваў уехаць у Беларусь па пашпарту брата. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце, перадае БелТА.


«У пункце пропуску „Каменны Лог“ 20 студзеня пры афармленні на ўезд у Беларусь пасажыраў рэйсавага аўтобуса паведамленнем Вільнюс — Мінск памежнікі затрымалі замежніка. Хлопец спрабаваў трапіць у краіну па пашпарце, які яму не належаў», — распавялі ў ДПК.

Нягледзячы на тое, што малады чалавек пры сабе меў свой пашпарт грамадзяніна Расіі і від на жыхарства ў Аўстрыі, ён прад’явіў беларускім памежнікам дакумент брата.

У дачыненні да правапарушальніка пачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне мяжы, які цягне за сабой штраф і дэпартацыю з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на пяць гадоў. Акрамя таго, за выкарыстанне падробленага дакумента замежніку пагражае крымінальная адказнасць па ч. 1. 380 КК Рэспублікі Беларусь. Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле — абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.