Вы тут

У выхадныя ДАІ ўзмоцніць кантроль на дарогах краіны


У мэтах стабілізацыі абстаноўкі на дарогах краіны ў выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя надасць асаблівую ўвагу папярэджанню ДТЗ.


У прыярытэце будуць спыненне парушэнняў з боку ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, асабліва ў цёмны час сутак, не прадастаўленне перавагі ў руху пешаходам, удзел у дарожным руху транспартных сродкаў, неабсталяваных зімовымі шынамі, правіл перавозкі пасажыраў, у першую чаргу — дзяцей, паведамляе МУС.

Па-ранейшаму асаблівая ўвага будзе ўдзелена своечасоваму выяўленню і адхіленню ад кіравання вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане ап’янення, і селі за руль, не маючы на тое права.

У цёмны час сутак інспектары адпрацуюць участкі аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, якія найбольш схільныя да рызыкі ўчынення наездаў. Нададуць павышаную ўвагу кантролю за выкананнем ПДР пешаходамі і веласіпедыстамі, у тым ліку, у частцы выкарыстання імі святлоадбіўных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці.

З 21 да 24 студзеня тэрытарыяльныя падраздзяленні Дзяржаўтаінспекцыі правядуць маштабную адпрацоўку аўтадарогі М-11 «Мяжа Літоўскай Рэспублікі (Беняконі) — Ліда — Слонім — Быцень». Пры гэтым будзе прымяняцца змешаны метад кантролю за дарожным рухам, які арганізуецца адначасова на патрульных аўтамабілях і службовых аўтамабілях ДАІ без спецыяльнай колеракаграфічнай афарбоўкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».