Вы тут

Жыхар Брэста пашкодзіў на банкамаце іміджавую панель


У Маскоўскі РУУС Брэста звярнуліся прадстаўнікі банка з паведамленнем, што невядомы пашкодзіў на банкамаце іміджавую панэль з казырком. Сума нанесенай шкоды склала больш за 950 рублёў.


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу падазраванага. Ім аказаўся непрацуючы 29-гадовы жыхар Брэста.

Як паведамляе падрабязнасці аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязў УУС Брэсцкага аблвыканкама, інцыдэнт здарыўся каля 6.00 раніцы. Мужчына, будучы ў нецвярозым стане, шпацыраваў з сябрамі. Падышоўшы да крамы, ён вырашыў «вызначыцца» і залезці на дах будынка. Для дасягнення сваёй мэты брэстаўчанін вырашыў выкарыстаць размешчаны банкамат. Аднак забрацца ўдалося толькі на казырок банкамата: пад цяжарам яго вагі дэкаратыўная канструкцыя разам з «героем» упаў уніз.

Следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянням гараджаніна. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».