Вы тут

Больш за 1,6 тыс. работнікаў і амаль 100 адзінак тэхнікі ліквідуюць наступствы снегападу ў мінскіх дварах


У Мінску ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я арганізацыі, якія абслугоўваюць жыллёвы фонд горада, з самай раніцы прымаюць аператыўныя меры для ўборкі двароў ад снегу і супрацьгалалёднай апрацоўкі, паведамляе тэлеграм-канал «ЖКГ Мінск афіцыйна».


Паводле звестак на 08.00 21 студзеня гэтага года, ў сталічных дварах ліквідуюць наступствы снегападу 1639 работнікаў і 99 адзінак тэхнікі. Выдаткавана 29,5 т пяско-саляных сумесяў (за ўвесь зімовы перыяд — 2571,8 т).

Як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны», намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч сёння на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый заклікаў камунальныя службы да аператыўнай і зладжанай працы па ўборцы снегу і супрацьгалалёднай апрацоўцы.

Паводле яго слоў, неабходна мабілізаваць усе рэсурсы, каб ачысціць горад. «Важна актыўна папрацаваць цяпер і стварыць для гараджан бяспечныя і камфортныя ўмовы перамяшчэння», — сказаў Аляксандр Дараховіч.

Прэв’ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?