Вы тут

У лабавым сутыкненні легкавушак у Калінкавіцкім раёне загінуў адзін з вадзіцеляў


У Калінкавіцкім раёне адбылося лабавое сутыкненне двух легкавушак — адзін з вадзіцеляў загінуў на месцы ДТЗ, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.


Фота: ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Смяротная аварыя здарылася сёння прыкладна ў 7.50 на 170 км аўтадарогі М10 мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын. 22-гадовы вадзіцель «Рэно» на выхадзе з закруглення дарогі пайшоў на абгон у забароненым для гэтага месцы, выехаў на сустрэчку і ўчыніў лабавое сутыкненне з «Аўдзі». За рулём яе знаходзіўся 48-гадовы мужчына, які ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы здарэння. Кіроўцу «Рэно» з траўмамі даставілі ў лякарню.

Ва УДАІ нагадалі: пры здзяйсненні розных манеўраў неабходна кіравацца патрабаваннямі ПДР, звяртаючы ўвагу на дарожныя знакі і разметку, і не забывацца на меры бяспекі. «Пры абгоне абавязкова пераканаецеся, што сустрэчная паласа вольная і манеўр будзе бяспечны як для вас, так і для іншых удзельнікаў дарожнага руху», — рэкамендавалі вартавыя дарог.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».