Вы тут

Усебеларускаму народнаму сходу пойдзе частка паўнамоцтваў ад Прэзідэнта і парламента


Усебеларускаму народнаму сходу ў адпаведнасці з вынесеным на рэферэндум праектам абноўленай Канстытуцыі сыдзе частка паўнамоцтваў ад Прэзідэнта і парламента. Пра гэта намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Вольга Чупрыс заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


Па словах Вольгі Чупрыс, выбудоўванне стрымак і проціваг, вызначэнне ў гэтым ролі УНС было ключавой задачай, якая стаяла з моманту стварэння Канстытуцыйнай камісіі і да апошняга дня і фінальнай нарады ў Прэзідэнта.

«Што тычыцца стрымак і проціваг, то частку паўнамоцтваў ад парламента пайшла Усебеларускаму народнаму сходу, частка - ад Прэзідэнта. Уласна сам Усебеларускі народны сход павінен стаць дадатковым інстытутам стрымак і проціваг. Ён стаіць як бы над усімі дзяржаўнымі органамі ў тых выпадках, калі неабходна», - заявіла Вольга Чупрыс.

Яна распавяла аб двух галоўных задачах, якія будуць стаяць перад УНС. Гэты орган будзе вырашаць ключавыя пытанні развіцця дзяржавы і грамадства - прымаць стратэгічна важныя дакументы. Функцыянал УНС таксама будзе выкарыстаны ў тых выпадках, калі можа здарыцца палітычны крызіс або галіны ўлады не змогуць дамовіцца паміж сабой па найважнейшых пытаннях для грамадства.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».