У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я МНС папярэджвае аб магчымых надзвычайных сітуацыях, паведамляе БелТА.
Сёння ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Месцамі чакаецца снег і завіруха. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра складзе ад мінус 2 да мінус 11.
Фактарамі небяспекі пры гэтым з’яўляюцца заносы на дарогах, павелічэнне дарожна-транспартных здарэнняў.
Заўтра і ў панядзелак тэмпература паветра будзе ад мінус 24 ноччу да мінус 4 днём. Чакаецца кароткачасовы снег, туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.
«Магчыма ўзнікненне такіх надзвычайных сітуацый, як дарожна-транспартныя здарэнні, павелічэнне няштатных сітуацый на сістэмах жыццезабеспячэння і энергетыкі, пажараў у жылых дамах, здарэнні на водных аб’ектах, пераахаладжэнне і абмаражэнне», — распавялі ў МНС.
Прэв’ю: pexels.com
Як гэта зрабіць — ведае толькі барыста.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.
Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.