Вы тут

Гамяльчанін затрыманы за спакушэнне падлеткаў і выраб дзіцячага порна


За спакушэнне падлеткаў і выраб дзіцячага порна затрыманы гамяльчанін, паведамілі ў МУС, перадае БелТА.


На 23-гадовага хлопца выйшлі аператыўнікі. На працягу апошніх некалькіх гадоў ён схіляў непаўналетніх да вырабу парнаматэрыялаў.

«Малады чалавек знаёміўся са сваімі ахвярамі ў сацсетках, наўмысна прыніжаючы свой узрост. У перапісцы пераконваў хлопчыкаў рабіць інтымныя фота і высылаць яму. На сустрэчах у дачыненні да некаторых здзяйсняў распусныя дзеянні», — распавялі праваахоўнікі.

На дадзены момант вядома аб пяці пацярпелых з розных абласцей. Праваахоўнікі ўсталёўваюць іншых пацярпелых. У сацсетках мужчына перапісваўся з больш чым 2,5 тыс. чалавек, быў падпісаны на тэматычныя каналы, дзе шукаў дзіцячае порна.

Распачатыя крымінальныя справы за распусныя дзеянні, выраб і распаўсюджванне парнаматэрыялаў з выявай непаўналетняга.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.