Вы тут

У Расіі лік заразіўшыхся COVID-19 з пачатку пандэміі перавысіў 11 млн


Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі ўзрасла за суткі на 57 212 супраць 49 513 днём раней, да 11 044 986. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дадзеныя федэральнага аператыўнага штаба па барацьбе з новай інфекцыяй.


У адносным выражэнні прырост колькасці хворых склаў 0,52%.

Лік тых, хто вылечыўся пасля заражэння ўзрос за суткі на 25 525, да 10 000 577. Доля выпісаных пацыентаў паменшылася да 90,5% ад агульнай колькасці заразіўшыхся.

Смяротных зыходаў з-за віруса за суткі стала больш на 681 супраць 692 днём раней. Усяго адзначана 325 433 смяротных выпадку. Ужо сем дзён запар у краіне рэгіструюць менш за 700 смерцяў з-за COVID-19 за суткі. Умоўная лятальнасць (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасля завяршэння эпідэміі) знізілася да 2,95%.

Доля Дэльта-штаму каранавіруса сярод новых выпадкаў заражэння знізілася да 51,9% супраць 52,3% днём раней. Доля амікрона і іншых штамаў у Расіі ўзрасла да 48,1%.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.

Культура

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.