У Магілёўскім раёне напярэдадні ўвечары сутыкнуліся тры аўтамабілі, ратавальнікам давялося дэблакаваць аднаго з кіроўцаў, паведамляецца на сайце МНС.
21 студзеня ў 17.22 выратавальнікам паступілі звесткі аб ДТЗ з пацярпелымі на аўтадарозе Магілёў-Орша каля вёскі Любуж Магілёўскага раёна. Сутыкнуліся «Таёта-Карына», мікрааўтобус «Фольксваген» і аўтобус ПАЗ.
У легкавіку аказаўся заблакаваны кіроўца. Работнікі МНС пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента яго выратавалі. Мужчына шпіталізаваны з траўмамі.
У аўтобусе знаходзіліся 10 чалавек, у мікрааўтобусе ехалі муж і жонка - сям'я з Магілёва. У выніку ДТЗ ніхто з іх не пацярпеў.
Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Прэв’ю: МНС
Як гэта зрабіць — ведае толькі барыста.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.
Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.