Вы тут

Каляды ў Стамбуле


Традыцыйнае свята нашых продкаў адзначалі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў турэцкай сталіцы


Прыемна пашыраць кола сяброў, і новае Сонца  таму спрыяе. Днямі ў рэдакцыю паступіла інфармацыя ад Генеральнага консула Беларусі ў Стамбуле Аляксея Шведа. Паведаміў: 25 снежня ў раённым культурным цэнтры Бакыркёй/Стамбул прайшлі традыцыйныя Беларускія Каляды: “На пераднавагоднюю імпрэзу, якая ўпершыню за два гады прайшла пасля пандэмічнай паўзы, сабралася каля ста прадстаўнікоў беларускай дыяспары Стамбула з дзецьмі. Свята, якое вядзе карані з дахрысціянскай мінуўшчыны, прайшло пры падтрымцы беларускага Генконсульства ў Стамбуле і мэрыі раёна Бакыркёй”.

У святочнай імпрэзе, акрамя нашых супляменнікаў, паўдзельнічалі прадстаўнікі раённага муніцыпалітэта, сродкаў масавай інфармацыі. У вітальным слове, з якім Генеральны консул Аляксей Швед звярнуўся да гасцей і да сяброў, ён адзначыў важнасць падобных сустрэч, што дапамагаюць адладжваць міжасабовыя сувязі, пашыраць у свеце беларускія традыцыі. Асабліва ж тое важна ў Год народнага адзінства. Генеральны консул выказаў надзею, што падобныя імпрэзы з непасрэдным удзелам актывістаў беларускай дыяспары будуць спрыяць развіццю нашых нацыянальных і культурных традыцый у замежжы, з улікам мясцовых магчымасцяў. Аляксей Швед пажадаў беларусам Стамбульшчыны поспехаў і моцнага здароўя ў надыходзячым годзе.

Парадавала слоўца: Стамбульшчына. Родным павеяла... Зрэшты, беларусы, дзе б ні былі, родным словам могуць душы саграваць. І на беларускія стравы, песні, танцы, звычаі не варта забавацца. На гэты раз арганізатары зладзілі для ўсіх цікавую інтэрактыўную тэатралізаваную пастаноўку, ды з Навагодне-Каляднымі персанажамі. А ў канцы захапляльнай, Каляднай казкі кожны малы госць свята атрымаў падарунак ад беларускай кандытарскай фабрыкі “Камунарка”. Дарэчы, і ўсе ўдзельнікі свята цяпер ведаюць, што знакаміты Санта Клаўс родавыя карані мае ад Святога Мікалая – Санта Мікаласа, які ў чацвёртым стагоддзі быў епіскапам у Мірах Лікійскіх (цяпер паселішча Дэмр), што ўваходзіць у склад сучаснай Турцыі. А па завяршэнні пастаноўкi ўсе “калядоўшчыкі” частаваліся за беларускім салодкім сталом.

Іван Іванаў

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Каляды ў Стамбуле

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».