Вы тут

На сталічным перакрыжаванні ў ДТЗ пацярпеў кіроўца таксі


Паводле папярэдняй інфармацыі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, учора каля 21:20 вадзіцель аўтамабіля-таксі «Фальксваген», рухаючыся па вуліцы Кашавога з боку вуліцы Стаханаўскай у напрамку вуліцы Ванеева, выехаў на скрыжаванне пр. Партызанскі-вул. Кашавога на чырвоны сігнал святлафора і ўчыніў сутыкненне з аўтамабілем «Мэрсэдэс».


Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У выніку ДТЗ вадзіцель аўтамабіля «Фольксваген» атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.

На месцы працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Заводскага РУУС г. Мінска. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, устанаўліваюцца акалічнасці здарэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?