Вы тут

Пракуратура Брэсцкай вобласці: звыш Br873 тыс. спагнана з выпускнікоў, якія не адпрацавалі па размеркаванні


З выпускнікоў адукацыйных устаноў Брэсцкай вобласці, якія не адпрацавалі па размеркаванні, у 2021 годзе спагнана звыш Br873 тыс., паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.


Пракуратура Брэсцкай вобласці прааналізавала сітуацыі, у якіх выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі, якія вучыліся за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, не адпрацавалі ўстаноўлены законам тэрмін абавязковай работы.

У ведамстве адзначылі, што ў аснове такіх сітуацый часта ляжалі няяўка на працу па размеркаванні, а таксама звальненне выпускнікоў, якія прыступілі да працы, за вінаватыя дзеянні падчас адпрацоўкі, напрыклад, за прагул без уважлівых прычын.

Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі спецыяліст (рабочы, служачы) пры надыходзе названых абставін можа добраахвотна заплаціць грошы, затрачаныя на яго навучанне, на працягу шасці месяцаў.

Як правіла, выпускнікі адмаўляліся гэта рабіць. Тады пракуроры ў парадку рэагавання прад’яўлялі ў суд іскі аб кампенсацыі расходаў на іх навучанне. Пасля маладыя людзі дадаткова выплачвалі ў даход дзяржавы і судовыя выдаткі.

Так, у 2021 годзе органы пракуратуры рэгіёну прад’явілі да выпускнікоў 197 іскаў у суме больш як Br873 тыс. Пасля разгляду суды задаволілі такія іскі ў поўным аб’ёме.

Прэв’ю: prokuratura.gov.by

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?