На 23-гадовага хлопца выйшлі аператыўнікі па барацьбе са злачынствамі ў сферы нораваў. На працягу апошніх некалькіх гадоў ён схіляў непаўналетніх да вырабу порнаматэрыялаў.
Па інфармацыі УУС Гомельскага аблвыканкама, малады чалавек знаёміўся са сваімі ахвярамі ў сацсетках, наўмысна заніжаючы свой узрост. У перапісцы пераконваў хлопчыкаў рабіць інтымныя фота і дасылаць яму. На сустрэчах у дачыненні да некаторых здзяйсняў распусныя дзеянні.
Пакуль вядома аб пяці пацярпелых з розных абласцей. Работа па ўстанаўленні іншых пацярпелых працягваецца. У розных сацсетках ён вёў перапіску з больш як 2,5 тысячы чалавек, а таксама быў падпісаны на тэматычныя каналы, у якіх шукаў дзіцячае порна.
Заведзенф крымінальныя справы за распусныя дзеянні, а таксама выраб і распаўсюджванне порнаматэрыялаў з выявай непаўналетняга.
Сяргей РАСОЛЬКА
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.