Вы тут

НАТА ўзмоцніць прысутнасць ва Усходняй Еўропе


Паўночнаатлантычны альянс накіруе дадатковыя сілы ва Усходнюю Еўропу з-за сітуацыі вакол Украіны, вынікае з заявы, апублікаванай на сайце НАТА, перадае БелТА.


«Саюзнікі па НАТА пераводзяць сілы ў стан гатоўнасці і накіроўваюць дадатковыя караблі і знішчальнікі ў месцы дыслакацыі ва Усходняй Еўропе, узмацняючы стрымліванне і абарону саюзнікаў, паколькі Расія працягвае нарошчваць сваю вайсковую прысутнасць ва Украіне і вакол яе», — гаворыцца ў заяве.

Адзначаецца, што Данія адправіць фрэгат у Балтыйскае мора і збіраецца накіраваць у Літву чатыры знішчальнікі F-16. Іспанія адправіць караблі і разгледзіць магчымасць адпраўкі знішчальнікаў у Балгарыю. Францыя выказала гатоўнасць увесці дадатковыя сілы ў Румынію. Нідэрланды накіруюць у Балгарыю два знішчальнікі F-35, а таксама падрыхтуюць карабель і перавядуць наземныя сілы ў баявую гатоўнасць. ЗША таксама разглядаюць магчымасць павелічэння сваёй вайсковай прысутнасці на ўсходнім флангу альянсу.

Як паведамляе ТАСС, апошнім часам у краінах Захаду, а таксама ў Кіеве гучаць сцвярджэнні аб магчымым уварванні Расіі ва Украіну. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў назваў падобную інфармацыю пустым і беспадстаўным нагнятаннем напружанасці. Ён падкрэсліў, што Расія ні для каго не з’яўляецца пагрозай. Пры гэтым Дзмітрый Пяскоў не выключыў верагоднасці правакацый для апраўдання такіх заяў і папярэдзіў, што спробы сілавога вырашэння крызісу на паўднёвым усходзе Украіны будуць мець самыя сур’ёзныя наступствы.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».