У Мінску поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшлі 860 647 чалавек, рэвакцынацыю — 72 343. Такія лічбы агучыла сёння старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан, паведамляе БелТА са спасылкай на Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна».
«Тэмпы вакцынацыі ў Мінску дастатковыя. Адной дозай вакцыны ўжо прышчэпленыя 1 060 559 чалавек, поўны курс прайшлі 860 647 чалавек, рэвакцынацыю — 72 343, — праінфармавала Алена Богдан. — У асноўным зроблены акцэнт на вакцынацыю другім кампанентам. Сёння мы павінны актыўна даносіць да нашых грамадзян неабходнасць рэвакцынацыі, важнасць бустэрнай вакцынацыі — аднаразовай „Спадарожнікам Лайт“, каб стварыць дастатковы ўзровень напружанасці імунітэту».
Таксама пачата вакцынацыя дзяцей. І Алена Богдан заклікала бацькоў не чакаць, пакуль дзіця захварэе, не спадзявацца на тое, што вірус абміне яго бокам, а прыняць меры прафілактыкі, не марудзячы.
Паводле яе слоў, амбулаторна-паліклінічныя ўстановы сталіцы падрыхтаваліся да працы ва ўмовах уздыму захворвання СOVID-19. «Маюцца экспрэс-тэсты. Паліклінікі забяспечаныя дадатковымі кіслароднымі канцэнтратарамі», — удакладніла яна.
Прэв’ю: pixabay.com
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.
Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».
Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.
Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.