Вы тут

Малюнак ката ў любой тэхніцы: НЦСМ запрашае да ўдзелу ў штогадовай выставе


У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрыты прыём заявак на ўдзел у выставачным праекце «Джаз! Каты! Вясна!», паведамілі ва ўстанове культуры.


Вясновы маштабны праект штогод рэалізуюць у НЦСМ. Тэматыка экспазіцыі прысвечана катам. Арганізатары тлумачаць свой выбар тым, што з вытокаў чалавечай гісторыі гэтыя пухнатыя стварэнні цесна звязаны з людзьмі. «Яны ж натхнялі мастакоў ва ўсе часы як прафесіяналаў, так і аматараў. А рытмы джаза, якія традыцыйна суправаджаюць выставу, прагоняць зімовую меланхолію», — расказалі яны.

«Прыняць удзел у выстаўцы можа любы аўтар мастацкага твора, дзе будзе адлюстраваны кот або котка. Прымаюцца работы, выкананыя ў любой тэхніцы і матэрыяле (акрамя фатаграфіі). Фота для разгляду арганізатарамі выставы трэба адпраўляць на электронны адрас artmoderncenter@gmail.com», — расказалі ў цэнтры.

У заяўцы неабходна ўказаць імя і прозвішча аўтара, узрост, назву працы, год стварэння, матэрыял і памеры працы. Не забудзьцеся дадаць кантактны тэлефон для сувязі. Фатаграфія твора не павінна перавышаць памер 1 Мб.

Адправіць заяўку неабходна да 18 лютага. Адкрыццё запланавана на 3 сакавіка на адрас вул. Някрасава, 3.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.